Распачатая крымінальная справа па рэканструкцыі на "Барысаўдрэве"

Нагадаем, ён там пабачыў, што планы мадэрнізацыі прадпрыемства не былі выкананыя, а тэрыторыя была заваленая смеццем. Лукашэнка зняў з пасады старшыню Мінаблвыканкама Барыса Батуру ды загадаў распачаць крымінальныя справы "па фактах выяўленых парушэнняў", што і зрабіла УУС Мінскага аблвыканкаму.



Як паведамляе "Ежедневник", крымінальную справу распачалі ў адносінах цяпер ужо былога гендырэктара "Будтрэста № 21" Мікалая Бусалава і дырэктара прадпрыемства "Інстытут "Барысаўпраект" Аляксандра Місіюка. Ім інкрымінуецца "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча". Бусалаву і Місіюку пагражае да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.



Аднак прававое абгрунтаванне абвінавачання ставіць у тупік следчых: згаданыя службовыя асобы ў студзені-лістападзе 2013-га "наўмысна здзейснілі дзеянні, якія нанеслі істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам падчас выканання працаў па мадэрнізацыі ААТ "Барысаўдрэў". Апісання нейкіх рэальных дзеянняў падазраваных ці нейкай іх асабістай зацікаўленасці няма. Мяркуецца, што абгрунтаванне пад крымінальны артыкул будзе знойдзенае падчас расследавання.



Дарэчы, Бусалаў і Місіюк не знаходзяцца пад падпіскай пра нявыезд, чаго патрабаваў Аляксандр Лукашэнка. У бліжэйшы час у кіраўніка дзяржавы мусіць прайсці нарада, прысвечаная сітуацыі ў дрэваапрацоўчай галіне.
 

Лукашэнка са скандалам звальняе чыноўнікаў (відэа)
 

Пасля крытыкі Лукашэнкі на "Барысаўдрэве" чыноўнікі прыбралі звалку (відэа)
 

Якабсон: Праз 2 тыдні пасля візіту Лукашэнкі на "Барысаўдрэве" няма парадку
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі