Вы тут

"Раснафта": падпісаныя кантракты з беларускімі НПЗ на пастаўкі нафты

Reuters

2 красавіка "Раснафта" заявіла, што падпісаныя кантракты з беларускімі НПЗ на пастаўкі нафты. У кампаніі падкрэсліваюць, што яны будуць ажыццяўляцца з прэміяй 5 долараў за тону — на ўмовах, пра якія яна паведамляла раней, паведамляе interfax.by.

У чацвер прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў, што наша краіна спадзяецца атрымаць у красавіку 2020-га два мільёны тон расійскай нафты па цане каля 4 долараў за барэль. "Пастаўка гэтай расійскай нафты будзе ажыццяўляцца без прэмій — гэта жорсткая ўстаноўка прэзідэнта", — падкрэсліў ён. $4 за барэль ці $29,3 за тону — гэта ў 12 разоў танней, чым кошт, па якім расійскую нафту беларусы куплялі ў 2019 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.