Расійскія тураператары могуць страціць $200 млн праз забарону палётаў у Егіпет

Расійскія тураператары могуць страціць $200 млн праз забарону палётаў у Егіпет

Страты расійскіх тураператараў ад забароны на палёты ў Егіпет ацэньваюцца ў 1,5 мільярда расійскіх рублёў, паведамляюць замежныя СМІ. Расійскі саюз туріндустрыі раней накіраваў віцэ-прэм’еру Аркадзю Дварковічу ліст, у якім просіць урад разгледзіць магчымасць дзяржгарантыяў тураператарам у сувязі з прыпыненнем палётаў ў Егіпет.                   

Калі забарона на пералёты ў гэтым кірунку будзе доўжыцця 2-3 месяцы, турыстычны бізнэс страціць каля 200 мільёнаў долараў.

6 лістапада расійскія ўлады вырашылі прыпыніць авіяпералёты ў Егіпет. Гэта звязана з авіякатастрофай, у якую 31 кастрычніка трапіў самалёт кампаніі “Кагалымавія”. Паводле адной з версіяў, лайнер быў узарваны ў паветры. Усе пасажыры і члены экіпажу, якія знаходзіліся на борце, загінулі.

Цяпер расійскія авіякампаніі займаюцца толькі эвакуацыяй турыстаў, якія застаюцца на адпачынку ў Егіпце. Шэраг еўрапейскіх авіяперавозчыкаў таксама часова прыпынілі рэйсы ў гэтую краіну.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі