Расійскіх хакеістаў прымусілі прынесці прабачэнні пасля інцыдэнту ў Мінску

Беларускія хакеісты радуюцца перамозе, а расіяне ўжо рыхтуюць дэмарш

Беларускія хакеісты радуюцца перамозе, а расіяне ўжо рыхтуюць дэмарш / hockey.by

Расійскіх хакеістаў прымусілі прынесці прабачэнні пасля інцыдэнту ў Мінску. Юніёрская зборная РФ па хакеі прайграла беларусам на турніры (5:6 у авертайме), і абураныя судзействам расіяне атрыманыя камандны і індывідуальныя прызы кінулі на лёд. Уручаў іх ім сумнавядомы сенатар Дзмітрый Баскаў (ён падазраецца ў дачыненні да забойства пратэстоўца Рамана Бандарэнкі). Баскаў абурыўся паводзінамі расійскіх хакеістаў. Спачатку абраўдвалася Федэрацыя хакея Расіі, якая назвала інцыдэнт "непаразуменнем". Пасля дайшла чарга і да хакеістаў. Іх зварот падпісалі тры гульцы.

"Мы, гульцы юніёрскай зборнай Расіі [ва ўзросце да 18 гадоў], цэнім магчымасць гуляць на міжнародным узроўні супраць зборных Беларусі і Рэспублікі Казахстан, а таксама тыя ўмовы, якія Федэрацыя хакея Беларусі кожны раз стварае для нашай каманды ў Мінску, — цытуе заяву ТАСС. — Мы шкадуем, калі нашы дзеянні з узнагародамі на цырымоніі пасля заканчэння матчу супраць зборнай Беларусі на турніры "Кубак будучыні" маглі быць расцэненыя як непаважлівыя... Наш учынак быў абумоўлены эмацыйным станам пасля матчу, на які паўплываў шэраг судзейскіх рашэнняў (якія мы палічылі неадназначнымі), у тым ліку ў авертайме — самым напружаным моманце сустрэчы".

Расіяне падкрэслілі, што з павагай ставяцца і да беларускіх хакеістаў, і да арганізатараў турніру. Таму яны "да канца прынялі ўдзел у цырымоніі і паціснулі рукі хакеістам зборнай Беларусі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі