Расійскі пасол паўтарыў словы Лукашэнкі пра "санкцыёнку" (відэа)

Расійскі пасол паўтарыў словы Лукашэнкі пра "санкцыёнку" (відэа)

Расійскі пасол у Беларусі Аляксандр Сурыкаў фактычна паўтарыў словы Аляксандра Лукашэнкі пра "санкцыёнку". Тыдзень таму беларускі кіраўнік заявіў, што пастаўкамі санкцыённых прадуктаў у Расію праз Беларусь займаюцца расійскія фірмы, часам нават буйныя, "за якімі стаяць буйныя дзялкі і цяжкімі пагонамі". Пра гэта ён планаваў распавесці Уладзіміру Пуціну і яны сустрэнуцца ў бліжэйшы час, магчыма, у Сочы.

У інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" Сурыкаў адзначыў, што сітуацыя з "санкцыёнкай" "нармальная".

"Без удзелу расійскага бізнесу не абыходзіцца, — кажа пасол РФ. — Яны ж, гэтыя тавары еўрапейскія, былі на нашым рынку і пакупнікі былі нашы. Яны ж страцілі, а некаторыя да гэтых сувязяў еўрапейскіх прывыклі. І неяк яны спрабуюць... Большасць парушэнняў, гэта парушэнні ўвозу падсанкцыйных тавараў расійскімі фірмамі. Вось як яны здабываюць беларускія суправаджальныя дакументы, гэта іншае пытанне".

Аляксандр Сурыкаў гаворыць, што ў сітуацыі "трэба разбірацца". Ён бачыць выхад у тым, каб "на агульнай мяжы з Еўропай" (гэта значыць на мяжы Беларусі з краінамі ЕС) у якасці назіральнікаў з'явіліся расійскія мытнікі. Таксама ён лічыць, што неабходна правесці аб'яднанне беларускай і расійскай ідэнтыфікацыйных сістэмаў на мяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі