Пуцін запрасіў Лукашэнку прыехаць у Сочы

Пуцін запрасіў Лукашэнку прыехаць у Сочы

23 ліпеня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Як адзначае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка Беларусі, размова прайшла з ініцыятывы расійскага боку.

Паведамляецца, што Пуцін запрасіў Лукашэнку бліжэйшым часам наведаць Расію. Мяркуецца, што іх сустрэча можа адбыцца ў Сочы.

Паведамляецца, што кіраўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі інтэграцыю ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама арганізацыю пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбудзецца 27 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

Асобна адзначаецца, што Пуцін распавёў Лукашэнку пра сваю сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Хельсінкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі