Пасол РФ: На прэзідэнцкіх выбарах Расія падтрымае Лукашэнку

Расія на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі падтрымае Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта расійскі пасол у нашай краіне Аляксандр Сурыкаў заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Выступаць на прамую ў агітацыйнай кампаніі мы не маем права, але падтрымліваць будзем Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнку], — гаварыў Сурыкаў. — Я не кажу, што трэба помнікі ставіць, але ўдзячным гэтаму прэзідэнту Беларусь павінная быць. Ёсць складанасці на сёння перад краінай. Але ўлада ўжо паказала, што яна здольная пераадольваць асцярогі... Нічога падобнага ва ўсіх апазіцыйных кандытатаў няма (а я ведаю ўсё пра іх). Прад'явіць ім няма чаго, акрамя лозунгаў".

Сурыкаў не сумняецца, што кіраўнік Беларусі пойдзе на выбары. Пра гэта пасол сказаў, адказваючы на пытанне Еўрарадыё.

"Я не сумняюся, што Лукашэнка пойдзе на выбары, і падчас звароту да народа ён пра гэта і сам казаў. А пра тое, што Расія будзе падтрымліваць Лукашэнку, я ўжо сказаў", — заявіў Аляксандр Сурыкаў.

Нагадаем, учора стала вядома, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі могуць прайсці 11 кастрычніка.

Учора ў каментары Еўрарадыё былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі заявіў, што ў расійскай эліце прынятае рашэнне дапамагчы Лукашэнку "камфортна выйграць выбары”.

Фота: svaboda.org