Расійскі палітолаг: у Беларусі было не "як ва Украіне", а "як у Венесуэле"

Андрэй Манойла / ruspolitology.ru
Андрэй Манойла / ruspolitology.ru

Палітолаг з МДУ Андрэй Манойла ў артыкуле "Сучасная інфармацыйная вайна і аперацыі гібрыднай вайны" каментуе пратэсты 2020-2021 года ў Беларусі. Манойла называе падзеі, якія адбыліся на вуліцах беларускіх гарадоў, "гібрыдным дзяржаўным пераваротам": не "як ва Украіне", а "як у Венесуэле", але з некаторымі выключэннямі.

"Пратэсты праходзяць з аўтэнтычнай сімволікай, але з фактычным адсутнасцю "Майдана", які можна было б заблакаваць, задушыць і разагнаць, — адзначае Манойла. — "Майдан" цяпер мабільны, як цыганскі табар, і рухаецца разам з пратэстоўцамі".

Аналітык (у незалежнай расійскай прэсе яго звязваюць са спецслужбамі) адзначае, што ў Беларусі ў 2020-2021 гадах не было "каляровай рэвалюцыі". "Гэта быў "палацавы" пераварот зверху ўніз. Лідар краіны павінен быў быць скінуты яго найбліжэйшымі паплечнікамі і сябрамі. У той час "каляровая" рэвалюцыя ў Беларусі была зладжаная толькі для шоу, каб адцягнуць увагу Лукашэнкі і Масквы на "бескарысны аб'ект", — лічыць Манойла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі