Вы тут

Расійскі міністр распавёў, што Пуцін прапанаваў Лукашэнку

Аляксандр Новак / РІА "Новости"

Расія прапанавала Беларусі зніжаць прэміі па коштах на нафту прыкладна на 2 долары за 1 тону кожны год — прапарцыйна зніжэнню экспартнай пошліны. Такую лічбу назваў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, перадае РБК.

Па словах Новака, гэта дасць магчымасць часткова кампенсаваць эфект ад змяншэння экспартнай пошліны.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў яго адбылася размова з Уладзімірам Пуціным. Расійскі кіраўнік, як сказаў Лукашэнка, звярнуўся з нечаканай прапановай наконт паставак нафты. Пуцін, нібыта, прапанаваў выплаціць Мінску кампенсацыю да 300 мільёнаў долараў за страты, якія Беларусь панесла ад расійскага падатковага манеўру. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.