Расійская ракета зноў трапіла ў шматпавярховік ва Украіне
Эвакуацыя жыхароў разбуранага шматпавярховіка ў Селідаве
Мінулай ноччу расіяне нанеслі ракетны ўдар па горадзе Селідава ў Данецкай вобласці. Адна з ракет трапіла ў чатырохпавярховы дом. Разбураны адзін з пад'ездаў.
З-пад завалаў ратавальнікі ўжо дасталі пяцярых чалавек. Дваіх — параненых мужчыну і жанчыну — адправілі ў бальніцу, расказаў кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка. Акрамя таго, з пашкоджанай кватэры на 4-м паверсе ратавальнікі дапамаглі выбрацца яшчэ траім людзям, сярод іх было дзіця.
Не абышлося і без ахвяраў. На цяперашні момант вядома пра загінулую жанчыну. "Імаверна, пад развалінамі яшчэ застаецца як мінімум адзін чалавек", — казаў раніцай Кліменка. Аварыйна-ратавальныя работы на месцы падзення расійскай ракеты працягваюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.