Расійскаму прызыўніку адмовілі ва ўездзе ў Беларусь
Войска, ілюстрацыйнае фота / sb.by
Расійскі прызыўнік не змог выехаць у Беларусь пасля атрымання позвы ў ваенкамат на медагляд. Гэта першы такі публічна вядомы выпадак. Пра гэта піша "Новая газета Европа" са спасылкай на "Рух свядомых адмоўнікаў".
Позва на медагляд у ваенкамат прыйшла расіяніну на пачатку красавіка. Паралельна з гэтым у электронным рэестры з'явілася забарона на выезд з Расіі.
Пасля гэтага прызыўнік паспрабаваў выехаць у Беларусь. Спярша ён паехаў аўтамабілем, але на мяжы яго знялі з рэйса і вусна паведамілі, што яму забаронены ўезд у Беларусь. Потым ён паехаў цягніком і здолеў без праверак трапіць у Беларусь. Аднак у мінскім аэрапорце расіяніна двойчы не пусцілі на самалёт — спачатку да Тбілісі, потым да Ерэвана. Паведамляецца, што супрацоўнікі аэрапорта не выдалі яму ніякіх пісьмовых дакументаў, патлумачыўшы сітуацыю вусна.
На думку расійскіх праваабаронцаў, гэта сведчыць, што Расія і Беларусь пачалі абменьвацца звесткамі з электроннага рэестра вайсковага ўліку і рэестра позваў.
Раней паведамлялася, што памежны кантроль на мяжы з беларуссю ўвёў расійскі бок.