Расіянін спрабаваў “дамовіцца” з беларускімі даішнікамі за 20 еўра

Расіянін спрабаваў “дамовіцца” з беларускімі даішнікамі за 20 еўра

Расіянін парушыў хуткасны рэжым і спрабаваў “дамовіцца” з беларускімі даішнікамі за 20 еўра. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама, інцыдэнт здарыўся ўдзень 27 ліпеня на трасе М10 Кобрын —  Гомель —  мяжа Расіі.

40-гадовы кіроўца, які жыве ў Аўстрыі, але мае расійскі пашпарт, парушыў хуткасны рэжым. Калі яго спынілі інспектары ДАІ, ён паспрабаваў “вырашыць пытанне” за 20 еўра. Яго папярэдзілі пра крымінальную адказнасць за дачу хабару, але мужчына ўсё адно настойваў на сваім.

У выніку на месца выклікалі аператыўнікаў, якія затрымалі замежніка і завялі крымінальную справу. Цяпер яму пагражае сама меней істотны штраф або працяглыя папраўчыя працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі