Расіяне прадавалі беларусам аўтамабілі, якія знаходзіліся ў лізінгу

Расіяне прадавалі беларусам аўтамабілі, якія знаходзіліся ў лізінгу

Расіяне прадавалі беларусам аўтамабілі, якія знаходзіліся ў лізінгу. Пра гэтыя выпадкі распавялі ў сюжэце на тэлеканале АНТ. Праваахоўнікі зафіксавалі шматлікія выпадкі, калі нашы суайчыннікі сталі ахвярамі махляроў. Яны называюць гэта "лізінгавай хваляй", якая прыйшла ў Беларусь з Расіі.

Схема наступная. Зламыснік купляе ў Расіі ў лізінг машыну, плаціць за яе некалькі месяцаў, а пасля прадае жыхару Беларусі. Зразумела, аўтамабіль гэты яшчэ не належыў прадаўцу. Таму, калі ён перастаў плаціць, яго ўладальнік, напрыклад, банк, аб'яўляе машыну ў вышук. У выніку, аўто знаходзяць, у беларуса яго забіраюць. У такой сітуацыі вярнуць маёмасць нерэальна. Дарэчы, падобныя машыны прадаюць не толькі ў Расіі, іх можна сустрэць і на мінскім рынку.

Махляры дзейнічалі і па іншых злачынных схемах. Беларус купляе аўтамабіль у Расіі па ўсіх правілах, а пасля высвятляецца, што ён у вышуку. Справа ў тым, што зламыснікі дзесьці ў Расіі скрадаюць машыну такой мадэлі і перабіваюць яе VIN-нумар. Пры гэтым яны капіююць унікальны код іншага легальнага аўтамабіля, ставяць на ўлік. А калі нешта здараецца і аўто аказваецца ў вышуку, праваахоўнікі знаходзяць аўтамабіль беларуса, які да таго злачынства не меў ніякага дачынення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі