Расія за пяць месяцаў страціла ва Украіне каля 100 тысяч чалавек

Расіяне спрабуюць наступаць на Данбасе / ілюстрацыйнае фотаfacebook.com/GeneralStaff.ua
Расіяне спрабуюць наступаць на Данбасе / ілюстрацыйнае фотаfacebook.com/GeneralStaff.ua

Страты расійскага войска ва Украіне за апошнія пяць месяцаў склалі 100 тысяч чалавек. З іх 20 тысяч забітымі, яшчэ 80 тысяч параненымі. Гэта ацэнка амерыканскай разведкі. Яе агучыў афіцыйны прадстаўнік Белага Дома Джон Кірбі.

"Паводле нашых падлікаў, толькі са снежня колькасць страт Расіі склала больш за 100 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 20 тысяч забітымі", – прыводзіць словы CNN. Гаворка пра страты, якія нясе Расія пры спробах атакаваць на Данбасе ў раёне Мар'інкі, Аўдзеўкі, Бахмута.

Амаль палова гэтых страт – гэта байцы расійскай прыватнай кампаніі "Вагнер". Расіяне пачалі штурмаваць Бахмут на Данбасе яшчэ 1 жніўня, але горад да сіх пор не ўзяты пад кантроль.  Больш за тое камандуючы сухапутнымі войскамі Украіны Аляксандр Сырскі учора заявіў, што ўкраінскія падраздзяленні выціснулі расійскія сілы з некаторых пазіцый у Бахмуце. Але сітуацыя, па яго словах, на гэтым участку фронту застаецца даволі складанай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі