Расія спадзяецца, што Беларусь вернецца ў ПАСЕ цягам года

Як перадае інфармагенцтва REGNUM, пра гэта на паседжанні ПАСЕ заявіў намеснік кіраўніка расійскай дэлегацыі, старшыня камітэта Дзяржаўнай думы Расіі па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі (ЛДПР). Палітык кажа, што ўсе пяць палітычных груп ПАСЕ і профільныя камісіі, у тым ліку палітычная, выказваюцца за аднаўленне дыялогу з Беларуссю і вяртанне Мінску гасцявога статусу.



Гасцявы статус дазволіць Мінску будаваць адносіны з Саветам Еўропы ў рэжыме жывога дыялогу і міжпарламенцкіх зносін, кажа расійскі палітык. На яго думку, гэта неабходна і Беларусі, і Страсбургу.



Нагадаем, што Беларусь пазбылася гасцявога статусу ў ПАСЕ пасля рэферэндума 1996 года, калі кіраўнік дзяржавы сам прызначыў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.



Фота — azerros.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі