Расія разгледзіць пытанне аб выдачы Беларусі крэдыту на рэфінансаванне пазыкі

Фота: mediabrest.by
Фота: mediabrest.by

У 2019 годзе будзе разгледжанае пытанне аб прадастаўленні расійскага крэдыту Беларусі на рэфінансаванне раней выдадзенай пазыкі на 630 мільёнаў долараў. Пра гэта ў пятніцу, 12 кастрычніка, паведаміў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.

Паводле яго слоў, беларусам пералічаць усе тыя сумы "ператаможкі" [нафты], якія затрымаліся ў Расіі ў выніку высвятлення двухбаковых адносін. Гаворка ідзе пра суму ў 268 мільёнаў долараў, паведамляе ТАСС.

"У наступным годзе будзем разглядаць пытанне па крэдыце на рэфінансаванне пагашэння доўгу перад РФ, гэта сума каля 630 мільёнаў долараў", — сказаў Сілуанаў.

Ён таксама адзначыў, што Расія і Беларусь рыхтуюць прапановы па кампенсацыі ў рамках падатковага манеўру, сума на 2019 г. яшчэ не вызначаная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі