Расія пагражае забараніць пастаўкі свежых яблыкаў з Брэстчыны

Расія пагражае забараніць пастаўкі свежых яблыкаў з Брэстчыны

Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі яблыкаў з двух беларускіх прадпрыемстваў з Брэстчыны. Гэта фермерскія гаспадаркі "Эстэр" "Палессе-ГМІ" са Столінскага раёна, паведамляецца на сайце расійскага ведамства.

Падставай называецца тое, што гэтыя гаспадаркі займаюцца рээкспартам яблыкаў з краінаў, якія трапляюць пад расійскае харчовае эмбарга — у прыватнасці, з Польшчы. Забарона ўводзіцца з 8 снежня 2017 года. 

Таксама чыноўнікі Рассельгаснагляду пагражаюць увогуле забараніць пастаўкі свежых яблыкаў з усіх прадпрыемстваў Брэстчыны: "Адначасова паведамляем, што ў выпадку далейшай фальсіфікацыі звестак аб паходжанні прадукцыі ў фітасанітарных сертыфікатах, што выдаюцца Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Рэспублікі Беларусь, Рассельгаснагляд пакідае за сабой права ўвесці забарону на ўвоз у Расійскую Федэрацыю свежых яблыкаў з усіх беларускіх прадпрыемстваў, размешчаных у Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі