Расія абяцае Беларусі рэфінансаваць дзяржпазыку і падтрымаць ЗВР

Расія абяцае Беларусі рэфінансаваць дзяржпазыку і падтрымаць ЗВР

Расія абяцае Беларусі дапамагчы рэфінансаваць дзяржаўную пазыку і падтрымаць золатавалютныя рэзервы. Гэта вынікае з тэксту дэкрэта №6 Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, піша сайт banki24.by.

Верагодна, гаворка ідзе пра новы расійскі крэдыт на пагашэнне старых, расійскіх жа, якія прыйшоў час аддаваць. За 2022 год Беларусь мусіць вярнуць Расіі больш за 1,1 мільярда долараў.

Агулам на пагашэнне дзяржаўнай пазыкі беларускія ўлады мусяць накіраваць у 2022 годзе прыкладна 2,5 мільярда долараў. І яшчэ 1,2 мільярда долараў — на адсоткі.

Тым часам, як піша ria.ru, запазычанасць Беларусі перад Расіяй склала 8,1 мільярда долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі