Вы тут

Раман Пратасевіч выступіць сведкам на судзе над Эдуардам Пальчысам

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

Раман Пратасевіч праходзіць сведкам на судзе над Эдуардам Пальчысам, паведамляе "Наша Ніва". Дэталі аб тым, калі ён выступіць, пакуль невядомыя.

Пратасевіч некалькі месяцаў не з'яўляецца ў публічным полі. Хоць раней на хатнім арышце нават меў магчымасць пісаць у сацсеткі.   

6 снежня ў Мінску пачаўся суд над блогерам Эдуардам Пальчысам. Ён за кратамі з верасня 2020-га. Абвінавачванне выстаўлена адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае Мінскі гарадскі суд. Суддзя Пётр Арлоў зрабіў суд закрытым.

Пальчыс прызнаны палітвязнем. Ён адмовіўся ўставаць у судзе, сказаўшы, што "не лічыць гэта судом".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.