Зборная Беларусі прайграла ў гасцях Эстоніі і апусцілася на апошняе месца

Зборная Беларусі прайграла ў гасцях Эстоніі і апусцілася на апошняе месца

8 кастрычніка нацыянальная футбольная зборная Беларусі прайграла ў Таліне зборнай Эстоніі — 0:2. Гэта быў матч адбору чэмпіянату свету. Ён праходзіў з перавагай эстонцаў.

Шэраг гульцоў не змаглі паехаць у Эстонію з-за траўмаў і хваробаў. Застаўся ў Беларусі з-за каранавіруса і галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў.

У адборы зборная Беларусі выступае няўдала: выйграла на сваім полі ў эстонцаў (4:2), прайграла на выездзе бельгійцам (0:8), у Астраве зборнай Чэхіі (0:1), у Казані прайграла Уэльсу (2:3) і зноў Бельгіі (0:1). Цяпер яна на апошнім месцы ў групе.

На 11 кастрычніка запланаваны матч беларускай зборнай у Казані са зборнай Чэхіі.

Зборная Беларусі прайграла ў гасцях Эстоніі і апусцілася на апошняе месца
У Таліне адбыўся інцыдэнт перад сённяшнім матчам. Як паведамляе тэлеграм-канал @zozhteam, прадстаўнік арэны не прапускаў групу беларусаў у бел-чырвона-белых камбінезонах. Ён спасылаўся на патрабаванні УЕФА. Аднак на трыбунах можна было пабачыць бел-чырвона-белыя сцягі і банер, прысвечаны загінуламу ў Мінску пратэстоўцу Андрэю Зельцэру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі