Вы тут

“Пяст” перад гульнёй з БАТЭ атрымаў паразу ў польскім Суперкубку

ФК БАТЭ

Польскі “Пяст” перад другой гульнёй з барысаўскім БАТЭ атрымаў разгромную паразу ў матчы з Суперкубак Польшчы. У фінальным паядынку каманда з Глівіцы сустракалася з гданьскай “Лехіяй”, уладальніцай Кубка краіны. У выніку “Пяст” разгромна прайграў —  1:3.

БАТЭ напярэдадні атрымаў перамогу ў 15 туры чэмпіянату Беларусі —  выйграў у жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ” з лікам 4:1.

Матч у адказ у рамках першага раунда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 17 ліпеня ў Глівіцы, пачатак у 20:00. Першы матч БАТЭ і “Пяст” правялі на “Барысаў-Арэне” 10 ліпеня і тады гульня скончылася з лікам 1:1. Цяпер каманды будуць змагацца за выхад у другі раунд кваліфікацыі.