Вы тут

Пуцін прызначыў новага расійскага пасла ў Беларусі

Яўген Лук'янаў / ria.ru

Уладзімір Пуцін прызначыў новага расійскага пасла ў Беларусі. Як і чакалася, ім стаў 69-гадовы Яўген Лук'янаў, які дагэтуль быў паслом у Латвіі (Пуцін вызваліў яго ад гэтых абавязкаў). 25 сакавіка адпаведны ўказ прэзідэнта РФ з'явіўся на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі.

Лук'янаў будзе наступнікам Дзмітрыя Мезенцава, які працаваў паслом з вясны 2019-га.

У Яўгена Лук'янава ёсць досвед і банкаўскай працы, і працы ў расійскім Савеце бяспекі — там ён служыў намеснікам сакратара, займаўся міжнароднымі пытаннямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.