Пуцін падтрымаў Мадуру і назваў яго законным кіраўніком Венесуэлы

Пуцін падтрымаў Мадуру і назваў яго законным кіраўніком Венесуэлы

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падтрымаў Нікаласа Мадуру і назваў яго законным кіраўніком Венесуэлы. 24 студзеня яны паразмаўлялі па тэлефоне. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка РФ, Пуцін адзначыў, што абвастрэнне ўнутрыпалітычнага крызісу ў Венесуэле было справакавана звонку, з парушэннем нормаў міжнароднага права. Расійскі прэзідэнт "выказаўся на карысць пошука рашэнняў у рамках канстытуцыйнага права і пераадолення рознагалоссяў у венесуэльскім грамадстве шляхам мірнага дыялогу". Мадура падзякаваў "за прынцыповую пазіцыю Расійскай Федэрацыі".

У Венесуэле ўтварылася двоеўладдзе. 23 студзеня на шматтысячнай дэманстрацыі ў Каракасе лідар апазіцыйнага парламента Хуан Гуайдо аб'явіў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта. Ён лічыць Нікаласа Мадуру нелегітымным прэзідэнтам. Гуайдо перакананы, што адзіная легітымная галіна ўлады — гэта парламент. Ён паабяцаў "дамагчыся заканчэння ўзурпацыі ўлады, сфармаваць пераходны ўрад і правесці сумленныя выбары". Аднак войска пакуль падтрымлівае Нікаласа Мадуру і гэтай найважнейшы фактар, які не дазваляе ўжо цяпер пачаць у краіне перамены. А яны даўно наспелі: гадавая інфляцыя набліжаецца да 2 мільёнаў адсоткаў!

Гуайдо прызналі часовым кіраўніком краіны ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Грузія, Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Панама, Парагвай, Перу, Чылі, Эквадор, Коста-Рыка, Гандурас, Гватэмала. Мадура падтрымалі Балівія, Уругвай, Куба, а цяпер і Расія.

МЗС Беларусі спадзяецца, што крызіс у Венесуэле вырашыцца мірным шляхам, а венесуэльскі народ можа самастойна справіцца з узнікаючымі цяжкасцямі без умяшання звонку.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 24.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі