Пуцін анансаваў перамовы з Лукашэнкам

Пуцін анансаваў перамовы з Лукашэнкам

Уладзімір Пуцін анансаваў перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Яны пройдуць 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу, інфармуе прэс-служба расійскага прэзідэнта.

У сераду Пуцін прымаў у Аляксандраўскай зале Вялікага Крамлёўскага палацу ў Маскве даверчыя граматы ад новапрызначаных паслоў. Сярод іх быў і беларускі амбасадар Уладзімір Сямашка. Прэзідэнт Расіі ў сваёй прамове коратка сказаў колькі слоў пра кожную краіну прысутных дыпламатаў. Ён нагадаў, што Беларусь — "бліжэйшы саюзнік Расіі". Ён павіншаваў беларускі народ і кіраўніцтва РБ з Днём незалежнасці і нагадаў, што ў гэты дзень у 1944-м быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мінск.

Далей Уладзімір Пуцін згадаў "шматлікія мерапрыемствы", якія прысвечаныя 20-м угодкам саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. "Мы настроеныя на далейшае развіццё цесных інтэграцыйных сувязяў з беларускімі партнёрамі, — гаварыў расійскі прэзідэнт. — Гэтая тэматыка будзе абмяркоўвацца падчас перамоваў з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, якія запланаваныя ў прывязцы да VI пасяджэння форума рэгіёнаў двух краін 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу".

Пра гэтую запланаваную сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Расіі ўжо было вядома.

 

Пуцін анансаваў перамовы з Лукашэнкам
Уладзімір Сямашка стаіць пяты злева / kremlin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі