Вы тут

Пуцін абмеркаваў з Саўбезам Расіі будучыя перамовы з Лукашэнкам

Уладзімір Пуцін падчас аператыўнай нарады / kremlin.ru

11 верасня Уладзімір Пуцін абмеркаваў з Саўбезам Расіі будучыя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Рабочы візіт беларускага кіраўніка ў РФ прызначаны на 14 верасня. Сустрэча з расійскім прэзідэнтам пройдзе ў Сочы.

Па словах прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, на аператыўнай нарадзе "адбыўся дэталёвы абмен думкамі" па падрыхтоўцы да згаданых перамоваў. Высветлілася, што ў Сочы па іх выніках не будзе ні прэс-канферэнцыі, не плануецца і падпісання дакументаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.