Прызнанне: якія магчымасці дае прызначэнне Кізіма дэмсілам — эфір

Дзмітрый Грамакоў / Еўрарадыё

Дзмітрый Грамакоў / Еўрарадыё

Прызначаны некалькі дзён таму амбасадарам па асаблівых даручэннях па Беларусі экс-амбасадар Украіны ў РБ Ігар Кізім паспеў не толькі даць вялікае інтэрв’ю Еўрарадыё ў жывым эфіры, але і сустрэцца з прадстаўнікамі палка імя Каліноўскага і спецпрадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінета ў Кіеве Генадзем Манько. Некаторыя эксперты і палітыкі ўжо назвалі як факт гэтага прызначэння, так і праведзеныя Ігарам Кізімам сустрэчы пацверджаннем таго, што “Кіеў прызнаў Ціханоўскую”.

Як прызначэнне Ігара Кізіма ацэньваюць ва ўкраінскай экспертнай супольнасці і якое значэнне надаюць гэтаму факту? Ці варта казаць пра нейкае прызнанне Кіевам, а калі прызнанне ёсць, то каго ці чаго? Якую дапамогу і падтрымку сёння могуць аказаць бакі адзін аднаму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі паліттэхнолаг Дзмітрый Грамакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі