Прызначаныя дадатковыя цягнікі з Мінска ў Вільню

Прызначаныя дадатковыя цягнікі з Мінска ў Вільню

Прызначаныя дадатковыя цягнікі з Мінска ў Вільню. Яны будуць курсіраваць у вялікія выхадныя — 8 і 9 сакавіка. Як інфармуе прэс-служба Беларускай чыгункі, цягнік № 801 будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 8:10. У Вільню ён прыбудзе ў 10:59. Адзначаецца, што з улікам розніцы ў часе ў дарозе цягнік будзе 3 гадзіны 49 хвілін. У Мінск з Вільні цягнік № 802 адправіцца ў 20:17. У сталіцы Беларусі ён будзе ў 01:05 ночы. Шлях зойме 3 гадзіны 48 хвілін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі