Прызначаны выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера "Манчэстар Юнайтэд"

Прызначаны выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера "Манчэстар Юнайтэд"

Прызначаны выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба "Манчэстар Юнайтэд". Ім стаў 45-гадовы Уле Гунар Сульшэр, нарвежскі спецыяліст, былы футбаліст. Клуб абвесціў пра гэта яшчэ да афіцыйнага прызначэння, што прывяло да з'яўлення паведамленняў пра памылку. Аднак Уле Гунар Сульшэр сапраўды будзе трэніраваць каманду да канца сезона 2018/2019 гадоў. Ён змяніў партугальца Жазэ Маўрынью, які быў звольнены напярэдадні — МЮ няўдала выступае ў англійскай Прэм'ер-лізе.

Сульшэр падчас прафесійнай кар'еры футбаліста выступаў за нарвежскі "Мольдэ" і "Манчэстар Юнайтэд". У 2008-2011 ён працаваў з рэзервам МЮ, пасля быў трэнерам у "Мольдэ" і "Кардыф Сіці". Апошнім яго месцам працы быў "Мольдэ".

Ужо 22 снежня "Манчэстар Юнайтэд" правядзе гасцявы матч якраз з "Кардыф Сіці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі