Прызначаная дата суда над рэдактаркай "Новага Часу" Аксанай Колб
![Прызначаная дата суда над рэдактаркай "Новага Часу" Аксанай Колб](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kolb2.jpg.webp?itok=ewyt3Pc4)
Суд над галоўнай рэдактаркай "Новага Часу" Аксанай Колб пачнецца 7 чэрвеня.
Як паведамляе выданне, працэс пройдзе ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Пачатак прызначаны на 10:30.
Аксану Колб, як распавядала Еўрарадыё, затрымалі зранку 20 красавіка. Сілавікі прыйшлі да яе ў кватэру з кувалдамі і шчытамі.
22 красавіка ёй выставілі абвінавачванне ў парушэнні арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.