Вы тут

Прысуд па "справе Ціханоўскага" стане вядомы 14 снежня

Палітвязням пагражае ад 12 да 15 гадоў пазбаўлення волі / Калаж "Радыё Свабоды"

Прысуд Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Міколу Статкевічу, Уладзіміру Цыгановічу, Дзмітрыю Папову і Арцёму Сакаву агучаць 14 снежня у 14.00, паведамляе жонка Статкевіча Марына Адамовіч у сацыяльных сетках.

Прысуд будзе агалошаны на тэрыторыі СІЗА № 3 у Гомелі, дзе ў закрытым рэжыме адбываецца суд над групай палітвязняў.

Суд пачаўся 24 чэрвеня. Судзяць блогераў Сяргея Ціханоўскага, Уладзіміра Цыгановіча, Ігара Лосіка, аператара Арцёма Сакава, мадэратара сацсетак Дзмітрыя Папова і палітыка Мікалая Статкевіча. Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня 2020 года. Сярод абвінавачванняў — "масавыя беспарадкі", "распальванне сацыяльнай варожасці". Палітвязням пагражае ад 12 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляла Еўрарадыё, Сяргей Ціханоўскі чакае, што суд прысудзіць яму да 15 гадоў пазбаўлення волі як "верхаводу банды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.