Вы тут

ААН патрабуе вызваліць Ціханоўскага і выплаціць яму кампенсацыю

Сяргей Ціханоўскі на мітынгу ў Мінску / Еўрарадыё

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі выйграў справу ў ААН супраць беларускіх уладаў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Скаргу па затрыманні Ціханоўскага на перадвыбарным пікеце 29 траўня 2020 года і яго зняволення разгледзела працоўная група ААН па адвольных затрыманнях. У гэтую групу ўваходзіць пяць экспертаў у галіне права. 

Яны прыйшлі да наступных высноваў: зняволенне Ціханоўскага з'яўляецца адвольным, беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць яго. Таксама ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю за парушэнне яго правоў і правесці расследаванне акалічнасцяў яго зняволення.

Эксперты падкрэсліваюць, што Ціханоўскага затрымалі нібыта за гвалі супраць міліцыянта, што нічым не пацвердзілася. Акрамя таго, да яго 35 гадзі не дапускалі адваката і адмовілі ў праве не справядлівы судовы разгляд.

Аднак можна не сумнявацца, што беларускія ўлады праігнаруюць высновы ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.