Прысуд Берлусконі да турэмнага зняволення пакінуты ў сіле

У кастрычніку 2012 года суд Мілана прысудзіў былога прэм'ер-міністра Сільвіа Берлусконі за ўхіленне ад выплаты падаткаў да чатырох гадоў турмы. Аднак пазней па амністыі гэты тэрмін скарацілі да 12 месяцаў.



Па італьянскіх законах, Берлусконі з-за старога ўзросту будзе адбываць пакаранне пад хатнім арыштам ці на грамадскіх работах, адзначае ВВС.



Разам з тым касацыйны суд адправіў на перагляд рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі пра забарону Берлусконі займаць дзяржаўныя пасады. Экс-прэм'ер застаецца вельмі ўплывовай палітычнай фігурай, і ёсць асцярогі, што яго адлучэнне ад палітыкі можа падарваць стабільнасць італьянскага ўрада.



У чэрвені 2013 года Берлусконі таксама асудзілі на семі гадоў турмы за сэкс з непаўналетняй прастытуткай і злоўжыванне службовым становішчам. Прысуд набудзе моц, калі экс-прэм'ер не здолее яго абскардзіць.



Фота — telegrafist.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі