Двух беларусаў затрымалі ў нелегальным казіно Варшавы
Нелегальнае казіно ў Варшаве / KAS
Польская паліцыя затрымала ў варшаўскім нелегальным казіно двух грамадзян Беларусі.
Гэта адбылося падчас рэйду, які паліцыя і падатковая служба правялі супраць нелегальных азартных гульняў.
Паліцыянты і падаткавікі прыйшлі ў два дзясяткі выяўленых раней гульнявых установаў у раёнах Макотуў, Урсынаў і Вілянаў. Яны канфіскавалі 85 нелегальных гульнявых аўтаматаў. Праваахоўнікі затрымалі 16 чалавек ва ўзросце ад 17 да 73 гадоў. Трое з затрыманых — грамадзяне Польшчы, двое — Беларусі, дзевяць — Украіны, ёсць таксама грамадзяне Малдовы і Расіі.
Паліцыя канфіскавала каля 92 тысяч злотых, аргтэхніку, відэакамеры ды іншыя матэрыялы. Таксама была выяўленая марыхуана.
Нелегальнае казіно ў Варшаве / KAS
Нелегальнае казіно ў Варшаве / KAS
Нелегальнае казіно ў Варшаве / KAS