Прэзентацыя: Сінгл “Kupala na Ivana” і відэа на яго ад гурта Irdorath

Прэзентацыя: Сінгл “Kupala na Ivana” і відэа на яго ад гурта Irdorath

Гурт Irdorath прадстаўляе на Еўрарадыё сінгл і відэа "Kupala na Ivana", якія папярэднічаюць выхаду новага альбома пад назвай "Wild".


"Існуе шмат песень на купальскую тэматыку, але менавіта гэтая захапіла нас сваёй глыбінёй і супярэчнасцю. Вобраз для яе склаўся практычна адразу пасля таго, як мы яе запісалі. Рашэнне пра здымкі відэа мы прынялі за два дні", — распавядаюць музыкі.

Па іх словах, відэа здымалася ў Налібоцкай пушчы пры святле жывога агню, што паспрыяла максімальнаму пагружэнню ў вобразы і зрабіла "працэс больш рытуальным чым тэхнічным".


Новая кружэлка выйдзе 1 верасня. Яе прэзентацыя адбудзецца ў мінскім клубе Re:Public роўна праз пяць гадоў пасля прэм'еры дэбютніка каманды "Ad Astra".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі