Прэзентацыя на Еўрарадыё: дэбютны ЕР "AW" ад гурта The Bright Insight

Цёмны канёк віцебскага фэсту "Даём рады", пост-гранж-гурт The Bright Insight, прадстаўляе на Еўрарадыё дэбютны канцэптуальны ЕР "AW".


Зафіксаваць сваю творчасць у максімальна магчымай якасці музыкі вырашылі ўжо пасля першага канцэрта. Прычым, спачатку планавалі зрабіць сінгл з двума трэкамі, але па меры запісу стала зразумела, што сінглам каманда не абмяжуецца.


"Альбом пра ўсе складанасці, створаныя наваколлем, якія праходзіць сучасны чалавек", — характарызуе кружэлку менеджар гурта Уладзімір Булаўскі.


На ЕР 5 трэкаў, расстаўленых у алфавітным парадку. Адсюль і назва — абрэвіятура па першай і апошняй песнях: "A Bottom" і "World Ain’t Seems Friendly". А яшчэ абрэвіятура AW азначае "сапраўдную вагу". Таму на вокладцы міньёна намаляваныя шалі.


Напрыканцы года The Bright Insight парадуюць публіку яшчэ адным ЕР — беларускамоўным, заснаваным на традыцыйных беларускіх песнях. Адна з іх, узятая з рэпертуару гурта "Троіца", будзе прэзентаваная на фэсце "Даём рады" ў Віцебску 4 кастрычніка.

Нагадаем, фестываль Еўрарадыё "Даём рады" рушыў у вандроўку па Беларусі. І першы прыпынак — Віцебск! У лайн-апе, апроч The Bright Insigh,  — каманды з розных куткоў Беларусі: магілёўцы Akute, бярозаўцы :B:N:, брэстаўчане Sciana і "Дай Дарогу!", легендарныя мінчане "Крама".

Фестываль "Даём рады" пройдзе 4 кастрычніка ў круглай зале КЗ "Віцебск" пры падтрымцы культурнай прасторы VITEBSK4.me. Пачатак у 18.00. Кошт квіткоў — 100-150 тысяч рублёў. Іх ужо можна набыць у касах канцэртнай залы і гарадскіх касах .

Падзея Вконтакте і Facebook.

Інфармацыя: euroradio.fm, vitebsk4.me.

Даведкі: +375 29 894 05 17

Акрэдытацыя: [email protected]

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі