Што будзе, калі аб’яднаць фальклор і метал? Прэзентацыя на Еўрарадыё

Што будзе, калі аб’яднаць фальклор і метал? Прэзентацыя на Еўрарадыё

Гурт Znich распачаў працу над новым альбомам. І ўжо прэзентаваў некалькі песень з яго. Што адметна, гэтым разам сталічныя металісты шчыльна супрацоўнічаюць з фальклорным калектывам Rutvica. На адну з песень “Ой, над ракою” музыканты зрабілі кліп. Які і прэзентуюць на Еўрарадыё.

Чым адметная гэта сумесная праца Znich & Rutvica? Ці лёгка сумясціць народныя спевы і хэві-метал? Ці атрымаецца такім спалучэннем стыляў зацікавіць моладзь беларускім фальклорам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае лідар гурта Znich Алесь Таболіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі