Вы тут

UZARI прадставіў новы альбом “Padziaka Serca” (слухаць)

UZARI прадставіў новы альбом “Padziaka Serca”. Гэта 27-хвілінны запіс, які складаецца з сямі беларускамоўных песень. Музыку для ўсіх кампазіцый напісаў сам UZARI, ён таксама выступіў аўтарам тэкстаў некалькіх песень.

“Увесь матэрыял атрымаўся цэльным, хоць быў напісаны не за адзін год. За гэты час многія песні атрымалі важкія ўзнагароды, некалькі кампазіцый гучаць у якасці саўндтрэкаў ва ўкраінскіх серыялах. Як і кожнаму артысту, мне вельмі прыемнае такое прызнанне, але адзін з важных момантаў для мяне — гэта, вядома ж, мова. Альбом цалкам беларускамоўны, і некаторыя тэксты ілюструюць мае разважанні і пачуцці”, — падзяліўся спявак.

У дзень прэм’еры новага альбома UZARI таксама прэзентуе кліп на аднайменную песню “Падзяка сэрца”. Яго знялі ў Мінску, рэжысёрам з’яўляецца Ганна Герт, якая ўдала падкрэсліла сімвалізм кампазіцыі, а аператарам-пастаноўнікам выступіў Аляксандр Вавілаў.

 

17 траўня ў UZARI запланаваны сольны канцэрт у Мінску, які прадоўжыцца турам па буйных гарадах Беларусі.