Вы тут

"Петля Пристрастия" выпусціла новы альбом

"Не той чалавек" стаў шостым поўнафарматным альбомам гурта​ / instagram.com/petliaband

Беларускі пост-панк-гурт "Петля Пристрастия" выпусціў новы альбом. Ён называецца "Не той чалавек". Навіна з'явілася ў Instagram групы.

У рэлізе гаворыцца, што пласцінка ўяўляе сабой аўдыёверсію камедыйна-драматычнага фільма рэжысёра Томаса Вінтэнберга "Яшчэ па адной". Гэтая гісторыя аб школьных настаўніках, якія вырашылі выпіваць на перапынках, каб павысіць эфектыўнасць працы.

"Яшчэ па адной паміж чумой і турмой", — пішуць музыкі пра сваю версію. Па іх словах, галоўнай тэмай альбома з'яўляецца "тэма развітання і вечнага расстання з сабой ранейшым, са старым светам, са здароўем, у пэўным сэнсе, а таксама з усімі, для каго падарожжа скончылася".

Яны прызнаюцца, што запісвалі альбом "у досыць складаных умовах і фізічнага, і псіхалагічнага характару", але цяпер рады падзяліцца вынікамі сваёй працы.

Песні можна пачуць тут.

Год таму падчас адной з акцый пратэсту лідар групы Ілля Чарапко-Самахвалаў быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак. Гэтым летам музыкі спрабавала арганізаваць канцэрт у Мінску, але яго спачатку перанеслі, а затым зусім скасавалі — патлумачылі "забеспячэннем грамадскай бяспекі". Найбліжэйшы канцэрт гурта адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве.

"Не той чалавек" стаў шостым поўнафарматным альбомам "Петли Пристрастия".

У траўні 2020 года гурт быў ўдзельнікам сумеснага праекта Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" "Бяспечны LIVE".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.