Прэзентацыя на Еўрарадыё: чатыры трэкі з новага альбома The UNB (слухаць)

3 траўня ў сталічным клубе TNT гурт The UNB прэзентуе новы “Детский альбомб”.

“Шмат хто цяпер ужо думае, што гэта абдрукоўка і літара “б” там выпадкова зачасалася, — смяецца лідар гурта Зміцер Дольнік. — Справа ў тым, што ў The UNB недзе на пачатку 90-х быў альбом, які называўся “Альбомб”. Не памятаю, які ён там у дыскаграфіі: дзевяноста нейкі, ці шэсцьдзесят… Але ясна, што гэта сумесь альбома з бомбай. А дзіцячы... ну, у кожнага ж кампазітара ёсць дзіцячыя альбомы. Мне падаецца, што ў The UNB ўсе альбомы для дзяцей, бо яны ім падабаюцца. Але гэты альбом яшчэ і запісаны з удзелам дзяцей”.

Вакальныя партыі запісвалі пераважна дзеці саміх музыкаў, таму на думку Дольніка хор атрымаўся жывым і сапраўдным. “А самае галоўнае бясплатным”, — дадае музыка. Дарэчы, дзеці з’явяцца на сцэне і падчас канцэртнай прэзентацыі ў TNT Rock Club. Там жа можна будзе набыць “Детский албомб”. А пакуль The UNB прэзентуюць на Еўрарадыё чатыры новыя трэкі, якія на думку музыкаў найбольш яскрава адлюстроўваюць гучанне, разнапланавасць і канцэпцыю будучага рэлізу.

Шмутумбер — гэта чарговы персанаж гурта The UNB, — распавядае пра героя аднайменнага трэка Зміцер Дольнік. — На вокладцы альбома будзе яго невялічкае фота, бо ён мае рэальную гісторыю. Гэта снегавік, якога мы зляпілі падчас нейкага мерапрыемства. У ім былі фрагменты ежы… карацей, як і ўсе снегавікі, якіх лепяць падчас такіх масавых гулянняў. І вось мы стаялі і думалі, як назваць гэтую скульптуру, а Храмы — самы першы наш басіст — нешта паглядзеў і сказаў: “Дык гэта жа Шмутумбер!” Ну, а ў песні… гэта слухаць трэба, там жа ўсё зразумела”.

Пачатак канцэрта запланаваны на 20:00. Даведкі па тэлефонах: (29) 655-55-55, (17) 203-69-67.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі