Прэтэндэнт-"дармаед" Шульган хоча стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі

На офісе Беларускай партыі "Зялёныя" 20 траўня прайшла прэс-канферэнцыя прэтэндэнта на сёлетнія прэзідэнцкія выбары Юрыя Шульгана. Нагадаем, што партыя падтрымлівае кандыдатуру Шульгана, які афіцыйна не працуе апошнія некалькі гадоў.

Сёння каманда Шульгана прапанавала ўсім кандыдатам ад апазіцыі зняцца на яго карысць і зрабіць прэтэндэнта-"дармаеда" адзіным кандыдатам ад апазіцыі.

Пра гэта паведаміў начальнік перадвыбарчага штаба Юрыя Шульгана Паўлюк Канавальчык.

Паўлюк Канавальчык: “Наша задача схіліць на свой бок усіх кандыдатаў, якія ўжо вылучыліся. Наша стратэгія вымусіць усіх астатніх кандыдатаў зняцца на карысць Юрыя Шульгана. Тады мы атрымаем адзінага кандыдата, які з’явіцца падчас выбараў. Кожны пралік іх кампаніяў мы давядзем да грамадства. Наш штаб — адкрытая структура, таму мы заклікаем далучацца ў вольным парадку”.

Прадстаўнікі партыі "Зялёныя" кажуць, што вылучэннем Шульгана яны хочуць паказаць, што традыцыйныя лідары апазіцыі састарэлі. І калі не падтрымаюць Шульгана, то наступныя выбары ў Беларусі зноў будуць сумнымі.

Партыя "Зялёныя" на выбарах падтрымае беспрацоўнага кандыдата-"дармаеда"

Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі