Вы тут

Прэм'ер Беларусі просіць дапамогі Расіі ад ціску Захаду (відэа)

Раман Галоўчанка / БЕЛТА

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Беларусь адчувае "беспрэцэдэнтны ціск" з боку краін Захаду, таму краіне патрэбная падтрымка Расіі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў пятніцу з губернатарам Ленінградскай вобласці РФ Аляксандрам Драздзенкам.

"Мы пасля выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сутыкаліся з беспрэцэдэнтным ціскам на нашу рэспубліку з боку Захаду. Хай ужо вастрыня сціхла, але дагэтуль не спыняюцца спробы ўмяшання ў нашы справы з мэтай разгойдвання сітуацыі і праціскання патрэбнага для кагосьці выніку, які абсалютна не адпавядае выбару народа. Для нас у гэты момант вельмі важная сяброўская падтрымка, якую мы бачым з боку нашага бліжэйшага саюзніка, Расійскай Федэрацыі, і высока гэта цэнім", — заявіў кіраўнік беларускага ўрада. 

Відэа з гэтай прамовай апублікавала ў Фэйсбуку прэс-сакратар прэм'ера Аляксандра Ісакава

Перад сустрэчай з прэм'ерам Драздзенка сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. На гэтай сустрэчы Лукашэнка прапанаваў пабудаваць сумесны беларуска-расійскі марскі порт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.