Праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне пусцілі паром

Праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне пусцілі паром

Праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне адкрылі рух парома. Праўда, пакуль што ён будзе працаваць у тэставым рэжыме, перадае БЕЛТА са словаў намесніка гендырэктара па вытворчасці РУП "Гомельаўтадар" Дзяніса Ясько.

Паромная пераправа будзе працаваць паралельна з дзейным пантонным мостам. Пасля заканчэння тэставага рэжыму будзе складзены графік руху парома. Па словах спецыяліста, пры складанні графіку будуць улічаныя многія фактары, у тым ліку час, які спатрэбіцца для загрузкі і разгрузкі транспарту.

За адзін рэйс паром, які мае 70 м у даўжыню і грузападымальнасць 1 тысячу тон, можа пераправіць 39 пасажыраў, а таксама 4-5 грузавых аўтамабіляў ці 20-25 легкавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі