Вы тут

Праз 3-4 гады чыноўнікі збіраюцца здабываць у Беларусі ў 1,5 разы больш нафты

Здабыча нафты / brainstudy.info

Праз 3-4 гады чыноўнікі збіраюцца здабываць у Беларусі ў 1,5 разы больш нафты. Для гэтага Беларуснафта плануе ў два разы павялічыць інвестыцыі ў распрацоўку нафтавых радовішчаў.

"Калі пройдуць усе тыя прапановы, што мы ўнеслі, то літаральна ў бліжэйшыя тры-чатыры гады Беларуснафта інвестыцыі павялічыць больш як у два разы. І здабыча нафты недзе ў паўтара раза можа ўзрасці", — сказаў у эфіры тэлеканала СТБ Мікалай Рагашчук, памочнік Аляксандра Лукашэнкі — інспектар па Гомельскай вобласці.

Сёння Беларусь здабывае каля 1,7 млн ​​тон нафты за год, што складае каля 10% ад патрэбаў НПЗ, якія працуюць у Наваполацку і ​​ў Мазыры. Ва ўмовах санкцый з боку Еўрасаюза і ЗША забяспечваць загрузку нафтаперапрацоўчых заводаў — актуальная задача для чыноўнікаў. Да цяперашняга часу агучвалася, што рост нафтаздабычы ў Беларусі будзе невялікім — усяго на 1,16% (да 1,73 млн тон) за 2021 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.