Праязныя на 30 і 60 хвілінаў могуць увесці ў Мінску

Праязныя на 30 і 60 хвілінаў могуць увесці ў Мінску

У Мінску могуць увесці праязныя на грамадскі транспарт на 30 і 60 хвілінаў. Адпаведнае пытанне разглядае "Мінсктранс", перадае агенцтва "Мінск-навіны". 

З гэтым праязным можна будзе зрабіць неабмежаваную колькасць перасадак на любы від наземнага транспарту на працягу аплачанага часу. Праўда, кошт квіткоў пакуль не пралічваўся. Таксама нічога невядома пакуль і пра тэрміны новаўвядзення.

Калі будзе тэхнічная магчымасць, кароткатэрміновыя праязныя будуць запісваць на карты БСК. Калі ж не атрымаецца, такія квіткі зробяць папяровымі.

А вось уводзіць праязны на паўтары гадзіны, пра які паведамілі некаторыя СМІ, на прадпрыемстве не плануюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі