Праваслаўныя адзначаюць Уваскрэсенне Хрыстова

Праваслаўныя адзначаюць Уваскрэсенне Хрыстова

Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Вялікдзень — цэнтральнае хрысціянскае свята, якое служыць напамінам пра цуд Уваскрэсення Хрыстова. Паводле Евангелля, Ісус Хрыстос загінуў на крыжы, прыняўшы на сябе ўсе грахі чалавецтва, а на трэці дзень ён уваскрос.

Увасрэсення Хрыстова сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, пад грахом і дае вернікам надзею на вечнае жыццё.

У велікодным пасланні мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыярша экзарх усяе Беларусі павіншаваў вернікаў са святам.

“У сённяшнюю эпоху, калі імкненні многіх людзей абмежаваныя імгненнымі клопатамі і турботамі, мітуснёй, калі яны часта не задумваюцца (а хтосьці і проста забывае) пра самае галоўнае — пра ўратаванне душы, прадобры Промысл Божы, асабліва важна асэнсоўваць гісторыю чалавецтва ў святле Уваскрасення Хрыстовага, вучыцца ўсведамляць любоў Тварца, прамудрасць і розум Божы, які вядзе чалавецтва па шляху ўратавання”, — гаворыцца ў святочным пасланні.

Ва ўсіх праваслаўных храмах сёння адбываюцца святочныя набажэнствы, падчас якіх вернікі вітаюць Хрыста і яго ўваскрэсенне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі