Ад "кашулі Лукашэнкі" да свецкай дзяржавы. Навошта ўладзе рэлігія? Эфір

Аляксандр Кухта

Аляксандр Кухта / D. Umbraso / LRT nuotr.

Кашуля "ад Лукашэнкі" нечакана дайшла і да храма: у адным з праваслаўных прыходаў немаўля пасля хрышчэння апранулі ў белую кашулю, падораную ў межах прапагандысцкай акцыі "Трэці — бацькаў". Тым часам у эфіры Беларускага радыё змянілі сетку трансляцый: каталіцкая імша засталася на першым канале, але знікла з радыёканала "Культура", дзе яе гадамі слухалі многія вернікі. Здавалася б, гэта розныя гісторыі. Але абедзве яны пра тое, як дзяржава ўсё больш актыўна ўваходзіць у прастору, якая традыцыйна належыць рэлігіі.

Дзе заканчваецца натуральнае супрацоўніцтва дзяржавы і рэлігійных супольнасцей, а дзе пачынаецца выкарыстанне веры для палітычных мэт? Чаму ўлады імкнуцца абапірацца на рэлігійныя сімвалы і аўтарытэт царквы — і ці толькі Беларусь і Расія ідуць гэтым шляхам? Як рэлігію выкарыстоўваюць для падтрымкі дзяржаўнай ідэалогіі ў розных краінах свету, у тым ліку ў ЗША пры Дональдзе Трампе? І што насамрэч азначае паняцце "свецкая дзяржава" — ці сапраўды гэта дзяржава, у якой няма месца рэлігіі, ці ўсё якраз наадварот?

Пра гэта і не толькі гаворым са святаром Аляксандрам Кухтам у жывым эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.