Пратэсты ў Беларусі падтрымалі больш за 3 тысячы чыноўнікаў

Пратэсты ў Беларусі падтрымалі больш за 3 тысячы чыноўнікаў

Пратэсты ў Беларусі падтрымалі больш за 3 тысячы чыноўнікаў (а іх некалькі дзясяткаў тысяч). "Чыноўнікі таксама хочуць пераменаў", — падкрэслівае Народнае антыкрызіснае кіраванне.

Больш за тры тысячы чыноўнікаў далучыліся да праекта "Дыялог з народам". Народнае антыкрызіснае кіраванне заклікае гэтых людзей уключацца ў яго дзейнасць.

Адзначаецца, што "праект "Дыялог з народам" дапаможа чыноўнікам не толькі разам супрацьстаяць ціску рэжыму і абараняць адзін аднаго, але і сфармаваць кадравы рэзерв для Новай Беларусі".

Народнае антыкрызіснае кіраванне ачольвае Павел Латушка, былы міністр культуры Беларусі. Перад пагрозай арышту ён быў вымушаны выехаць за мяжу, уваходзіць у кіраўніцтва Каардынацыйнай рады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі