Вы тут

Прарасійскую арганізацыю "Единое Отечество" ў Беларусі не зарэгістравалі

Дзмітрый Белякоў / facebook.com/dmitriy.beloakou

Беларускія ўлады не зарэгістравалі прарасійскую арганізацыю "Единое Отечество". Пра гэта актывіст Дзмітрый Белякоў паведаміў у сваім акаўнце ў Фэйсбуку.

"Чыноўнікі проста сякуць на корані добрыя пачынанні грамадзян, адмаўляючы ў рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў патрыятычнага толку. Вы скажаце "Чаму?" — адказ просты: выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс, яны будуць усімі сіламі перашкаджаць фармаванню новых сіл, тых, хто не трывае таго бардака, што дзеецца вакол.

Так адбылося і з намі — адмова ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Единое Отечество" па фармальнай прыкмеце, прамурыжыўшы нас пры гэтым роўна месяц", — паскардзіўся Белякоў.

Ён паабяцаў, што будзе скардзіцца Аляксандру Лукашэнку ("У каго яшчэ шукаць дапамогу?"), а таксама напіша ў Мінюст і дэпутатам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.