Вы тут

Пракурор просіць для Пальчыса тры з паловай гады пазбаўлення волі

Блогеру Эдуарду Пальчысу пагражае не ўмоўны, а рэальны тэрмін за кратамі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пракурор папрасіў суд прызначыць Пальчысу пакаранне ў выглядзе трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, пішуць "Беларускія навіны".

Як паведамлялася раней, суд над Пальчысам ідзе ў закрытым рэжыме. Працэс праходзіць у Мінскім гарадскім судзе.

Апазіцыйныя палітыкі выказвалі надзею, што Пальчысу прызначаць умоўны тэрмін пакарання. Аднак сёння сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец паведаміў, што пракурор запрасіў для падсуднага тры з паловай гады.

Сёння Пальчыс выступіць з апошнім словам. Мяркуецца, што прысуд будзе абвешчаны 28 кастрычніка.

Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязнем.