Прахадныя балы ў БДУ: міжнароднае права — 385, міжнародныя зносіны — 379

Прахадныя балы ў БДУ: міжнароднае права —  385, міжнародныя зносіны —  379

У Белдзяржуніверсітэце на асобных факультэтах адбылося залічэнне студэнтаў на дзённую і завочную форму навучання за кошт бюджэту. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ВНУ, залічэнне прайшло на факультэтах міжнародных зносінаў, радыёфізікі і кампутарных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, філасофіі і сацыяльных навук, ваенным, а таксама ў Інстытуце тэалогіі імя свв. Мефодзія і Кірыла.

Напрыклад, на факультэт радыёфізікі на дзённую форму навучання залічылі 204 чалавекі і прахадны бал там складаў 294 (летась 265). Самы высокі прахадны бал быў на спецыяльнасці “кампутарная бяспека (кірунак —  радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)” —  туды на бюджэт бралі з 325 баламі.

На факультэт міжнародных зносінаў залічылі 67 чалавек і прахадны бал там складаў 378. Найбольш высокі бал атрымаўся на спецыяльнасці “міжнароднае права” —  385, а на “міжнародныя зносіны” бралі з 379 баламі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі